Нядаўна ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» валанцёрскі атрад Суднікаўскай сярэдняй школы «Клопат» добраўпарадкаваў тэрыторыю Помніка загінуўшым аднавяскоўцам у вёсцы Суднікі. Вучні ДУА «Вішнеўскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» – валанцёры «Добрага сэрца» – плённа папрацавалі на тэрыторыі касцёла Дабравешчанне Найсвяцейшай Панны Марыі і царквы Святых Касмы і Даміяна, прыбралі апалае лісце, прывялі ў парадак дарожкі, якія вядуць да крыніцы. Не пакінулі без увагі і вішнёвы сад, размешчаны паблізу храма.
Акцыя праходзіць штогод па ініцыятыве БРСМ. Галоўная мэта – выхаванне ў моладзі духоўна-маральных каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях беларускага народа, развіццё беражлівага стаўлення да гісторыі сваёй краіны, захаванне і папулярызацыя традыцый. Важна адзначыць, што «Аднаўленне святынь Беларусі» дзейнічае на міжканфесіянальным узроўні.
Напярэдадні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі РК БРСМ зладзіў суботнік. Першакурснікі-валанцёры з Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя наведалі помнік УЛКСМ. Дружна прыбралі лісце і смецце, актыўна папрацавалі на тэрыторыі, упарадкавалі мемарыял.
Настасся ЛЯВІНСКАЯ
Фота аўтара і
прадастаўлены РК БРСМ