15 лістапада 2017 года – апошні тэрмін платы маёмасных падаткаў фізічнымі асобамі

Закон и порядок

Звяртаем увагу грамадзян, ва ўласнасці або валоданні якіх знаходзяцца зямельныя ўчасткі і капітальныя пабудовы (дамы, дачы, гаражы і г. д.), што набліжаецца 15 лістапада – дзень, не пазней якога ў адпаведнасці з заканадаўствам вы павінны заплаціць у бюджэт маёмасныя плацяжы (зямельны падатак ці арэндную плату, падатак на нерухомасць).

Плацяжы здзяйсняюцца на падставе паведамленняў падатковага органа, якія штогод уручаюцца плацельшчыкам да 1 жніўня. Калі па якіх-небудзь прычынах вы не атрымалі паведамленне ці згубілі яго, звярніцеся ў падатковы орган па месцы знаходжання адпаведнага аб’екта (нерухомасці, зямельнага ўчастка) для ўдакладнення сум падаткаў і рэквізітаў, па якіх яны павінны быць зроблены. Выплата арэнднай платы робіцца зыходзячы з памеру штогадовай арэнднай платы, указанай у дагаворы арэнды (дадатковым пагадненні), без накіравання падатковым органам паведамлення.

Заплаціць падаткі можна любым зручным для плацельшчыка спосабам праз аддзяленні банкаў, паштовыя аддзяленні, сельскія (пасялковыя) Саветы, а таксама скарыстаўшыся паслугай «Інтэрнэт-банкінг». Члены садаводчых таварыстваў, гаражных кааператываў, кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, могуць здзейсніць плату шляхам унясення сум падаткаў упаўнаважаным асобам названых арганізацый.

За несвоечасовую плату маёмасных плацяжоў прымяняецца адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пры няплаце плацяжоў ва ўстаноўлены тэрмін сумы падаткаў спаганяюцца ў прымусовым парадку праз суд з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. Акрамя таго, за няплату або няпоўную плату накладаецца штраф у памеры 15% ад нявыплачанай сумы, але не менш за 0,5 базавай велічыні. Пры гэтым адной з мер па забеспячэнні спагнання плацяжоў з’яўляецца часовае абмежаванне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Падаткі – асноўная прыбытковая крыніца бюджэту. За паўнатой паступлення плацяжоў у бюджэт стаіць дабрабыт нашай краіны і кожнага грамадзяніна паасобку.

Паважаныя падаткаплацельшчыкі! Праявіце грамадзянскую свядомасць – заплаціце падаткі ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь

па Валожынскім раёне



Добавить комментарий