Новы склад савета

 У Валожынскім райвыканкаме нядаўна адбылося пасяджэнне Савета маладых спецыялістаў, куды запрасілі самых ініцыятыўных і актыўных прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

У склад Савета ўключылі бухгалтара райспажыўтаварыства Іллю Біталя, інжынера-механіка ААТ “Агра-Дубінское” Арцёма Барысенку, супрацоўніка МУС Рэспублікі Беларусь Паўла Рубянкова, в. а. першага сакратара РК “БРСМ” Юлію Лагуціну, старшынёй быў абраны рэжысёр раённага Цэнтра культуры Уладзімір Ціханоўскі, каардынатарам і адказным сакратаром засталася Ганна Канановіч.

Савет маладых спецыялістаў раёна створаны, каб дапамагчы прафесійнаму росту, самарэалізацыі, раскрыццю патэнцыялу і актывізацыі моладзі. Кожны год яго прадстаўнікі ставяць перад сабой важныя задачы: павышэнне творчай актыўнасці, арганізацыя культурных і спартыўных мерапрыемстваў, правядзенне сацыялагічных даследаванняў, развіццё карысных ініцыятыў, распрацоўка грамадска-палітычных пытанняў жыцця моладзі, давядзенне вынікаў да ўлады і грамадскасці. Савет мае права прадстаўляць і абараняць інтарэсы маладых спецыялістаў у дзяржаўных і грамадскіх установах, рэкамендаваць лепшых супрацоўнікаў на павышэнне па пасадзе, распрацоўваць і распаўсюджваць аналітычныя, інфармацыйныя і іншыя матэрыялы, звязаныя з працай моладзі.

У мінулым і гэтым годзе дзякуючы Савету адбыліся такія мерапрыемствы, як злёт моладзі, “Вечар знаёмстваў”, “Лепшы малады спецыяліст”, “Пасвячэнне ў маладыя спецыялісты”. У планах – арганізоўваць разнастайныя канцэрты, вандроўкі, спаборніцтвы.

Савет цесна супрацоўнічае з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, іншымі ўпраўленнямі райвыканкама, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў. Планавыя пасяджэнні Савета праходзяць два разы на год. Склад абнаўляецца кожныя два гады з прыходам новых маладых спецыялістаў.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars