У ліку мацнейшых валожынскія тэнісісты

Спорт

З 30 кастрычніка па 1 лістапада ў Барысаве прайшла спартакіяда ДЮСШ Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2005 г. н. і маладзейшых. У ёй прынялі ўдзел па 10 каманд юнакоў і дзяўчат.

Па выніках спаборніцтваў навучэнцы ДЮСШ Валожынскага раёна Ягор Шчогалаў і Уладзіслаў Адашкевіч у камандным заліку занялі 2-е месца, дзяўчаты Дзіяна Ліхтаровіч і Лізавета Сучкевіч – 3-е месца. У асабістым першынстве сярод юнакоў 2-е месца дасталося Уладзіславу Адашкевічу, 3-е – Ягору Шчогалаву. Сярод дзяўчат 1-е месца заняла Дзіяна Ліхтаровіч.

Падрыхтавалі каманду тэнісістаў Валожынскага раёна трэнеры-выкладчыкі Дзмітрый Васільевіч Ажарэльеў і Дзмітрый Віктаравіч Пазнякоў.

Вольга КАЧАЛКА,

метадыст ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна»



Добавить комментарий