Пасланне ў руках адрасатаў

пасланне-ў-руках

4 лістапада ў Вішневе адбыўся ўрачысты мітынг, кульмінацыяй якога стала адкрыццё капсулы, датаванай 1967 годам.

На мерапрыемства прыйшлі грамадскія актывісты, настаўнікі і школьнікі, работнікі культуры, жыхары і госці мястэчка. Старшакласнікі пад кіраўніцтвам Т. Б. Сініцкай падрыхтавалі адпаведнае моманту выступленне, уступнае слова ўзяла старшыня сельвыканкама М. І. Траццяк, потым эстафета перайшла да ветэрана працы Н. Я. Іванкевіч і ўдзельніцы тых памятных падзей В. М. Чуйко.

Адбывалася ўсё сціпла: не луналі ў небе пунсовыя сцягі, не грымелі маршамі літыя трубы і літаўры, але на кожным твары чыталіся светлыя, хвалюючыя эмоцыі і зацікаўленасць. Каб па-сапраўднаму пранікнуцца, дастаткова толькі ўявіць, што лісты з пасланнем апошні раз бачылі дзённае святло роўна паўстагоддзя назад, што некаторыя людзі цярпліва чакалі гэтай даты. Так, летам 1972 года ў Вішнеўскай школе быў арганізаваны піянерскі лагер. Наш атрад з мэтай патрыятычнага выхавання прывялі да абеліска. Прамовы важатых у памяці не засталіся, а вось надпіс ля падножжа помніка “Адкрыць у дзень стагоддзя Савецкай улады” запаў у самае сэрца. Успамінаюцца і нашы дзіцячыя памкненні зазірнуць у далёкую будучыню. Мы марылі, што па вясковых вуліцах паімчацца трамваі і тралейбусы, робаты стануць дапамагаць аглядацца па гаспадарцы, а ласавацца апельсінамі і кавунамі можна будзе хоць кожны дзень. Ва ўсялякім разе, наконт апельсінаў мы не прамахнуліся…

Калі закаркаваная бутэлька з пасланнем “пала” ў схватцы з малатком, падалося, што нас абдало паветрам той далёкай эпохі. Тэкст з пажаўцелых ад часу лістоў агучыла Марына Іосіфаўна. Дарэчы, у той дзень яна двойчы трымала ў руках капсулы з пасланнямі і двойчы чытала іх, бо такі ж мітынг праходзіў і ў Подберазі.

…За пяцьдзясят гадоў свет памяняўся кардынальна. Людзі сталі іншымі. Мы іншыя. Цудоўная і такая наіўная эпоха высокіх ідэалаў, шчырай веры ў перамогу дабра закончылася. Памяць аб ёй пакуль што жыве…

Алена ЗБІРЭНКА
фота Сяргея БОБРЫКА

пасланне-ў-руках

пасланне-ў-руках2

пасланне-ў-руках3

Послание-1

Послание-2

Послание-3

Послание-4

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars