Зімовае меню

Общество

Работнікі паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ “Валожынскі лясгас” упэўнены, што лясныя жыхары сёлета перазімуюць не на галодным пайку.

Дзесяць комплексных тэхнічных збудаванняў узведзены ў месцах, дзе найчасцей сустракаюцца рагатыя прыгажуны: 90 аленяў, 190 казуль, а таксама вялікая колькасць іншых жывёл, птушак, якія ў вырай не адпраўляюцца. Такія “сталоўкі” абсталяваны падкормачнай пляцоўкай, саланцом, схованкай, дзе складуюцца вітамінныя запасы. У зімовае меню ўваходзяць сена, зерневыя культуры, караняплоды (буракі, бульба, морква), капуста, соль. Агульная вага кармоў перавышае 60 тон. Акрамя буйных аб’ектаў, соль і вітамінны пасілак будуць развозіцца яшчэ на 50 пунктаў. Тут змогуць падмацавацца зайцы, курапаткі. А каб пераканацца, што ў марозны перыяд жывёла адчувае сябе камфортна, устаноўлена закрытая стацыянарная вышка для назірання за іх паводзінамі.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий