Каб дагадзіць пакупніку

7CEAE112-1996-3933-EB4A-8B91C431167A

     За апошнія паўгода значныя змены адбыліся ў арганізацыі раённага гандлю. З мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці і прыцягнення максімальнай колькасці спажыўцоў створана гандлёва-ўнітарнае прадпрыемства “Валожынгандаль”, у склад якога яшчэ ў красавіку ўвайшоў магазін “Будаўнік”, а пазней, у ліпені, – аддзел “Адзенне” ўнівермага.

Зараз гэта самастойнае прадпрыемства, якое мае права ажыццяўляць дагаворную дзейнасць, праводзіць фінансавыя аперацыі, закупляць і пастаўляць тавары. Асноўная мэта такіх пературбацый – пашырэнне ўнутрыгрупавога асартыменту. Цяпер вядзецца работа па насычэнні гандлёвых кропак запатрабаванымі таварамі. Плануецца, што пакупнікі ўжо да Новага года змогуць ацаніць пазітыўныя змены ў пастаноўцы работы магазінаў – акцый, зніжак на пэўныя віды прадукцыі будзе больш. Напоўненасць паліц таксама парадуе – вядуцца перамовы аб узнаўленні ўзаемавыгадных адносін з колішнімі партнёрамі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars