Прынялі ў саюз моладзі

прынялі-у-саюз

Напярэдадні святкавання стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі Валожынскі раённы камітэт “БРСМ” прыняў у шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі навучэнцаў  СШ № 2 г. Валожына – пераможцаў алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, валанцёраў з атрада “Добрае сэрца”.

Яўген Ермаловіч, Надзея Марозава, Станіслаў Стасяловіч, Кацярына Бацян і Вікторыя Лоўчая атрымалі членскія білеты з рук былога першага сакратара РК Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі Льва Вадзімавіча Бяляўскага, значкі ўручала Юлія Лагуціна – в. а. першага сакратара РК “БРСМ”. Хлопцаў і дзяўчат урачыста павіншавалі, прагучалі шчырыя пажаданні і парады.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars