Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дарагія ветэраны аграрнай галіны!

Аграрный сектор и промышленность

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Зямля ва ўсе часы лічылася галоўнай крыніцай багацця, а людзі, якія працуюць на ёй, карысталіся ўсеагульнай павагай. Праца хлебароба была і застаецца самай ганаровай і запатрабаванай нашай эканомікай і грамадствам. Менавіта вы сваёй самаадданай працай ствараеце харчовую бяспеку краіны. Вашы прыродная мудрасць, беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі, энтузіязм, працавітасць, цярпенне, вернасць справе і прафесіі заслугоўваюць захаплення і падзякі. Прадукцыя, якая выпускаецца перапрацоўчымі арганізацыямі, дзякуючы яе высокай якасці, стала брэндам нашай дзяржавы.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і дастатку ў кожнай сям’і, стабільнасці, вялікіх дасягненняў у нялёгкай, але высакароднай працы на карысць рэспублікі! Нізкі паклон за вашу працу!

 

Іван Станіслававіч Маркевіч,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання,

Мікалай Вячаслававіч Радаман,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання



Добавить комментарий