Сартуюць жанчыны лён

сартуюць3

Лён заўсёды быў адной з самых папулярных культур у беларусаў. У былыя часы кожная хатняя гаспадарка абавязкова вырошчвала яго, каб мець тканіну для ўласных патрэб. Увесь працэс, ад поля да гатовай кашулі, выконваўся ўручную, патрабаваў умення і шмат сілы. Сучасная механізацыя ў нейкай ступені аблягчыла фізічныя нагрузкі, але льняная галіна так і застаецца адной з самых працаёмкіх.

У жыцці нярэдка здараецца, што асноўныя цяжкасці кладуцца на плечы жанчын. Таццяна Буракоўская чвэрць стагоддзя працуе здымшчыцай доўгага валакна на ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Шматгадовая загартоўка дапамагае ёй спраўляцца з работай. Ужо не заўважаюцца шум, пыл, скразнякі. Галоўнае, ёсць сыравіна, а значыць, можна разлічваць і на заробкі.

Яе калега Галіна Карповіч каля канвеера з ільновалакном стаіць ужо больш за 40 гадоў. За такі працяглы перыяд эканоміка прадпрыемства то расцвітала, то прыходзіла ў заняпад. А вось попыт на льняныя вырабы не спадаў ніколі.

42 гады адпрацавала на ААТ “Валожынскі льнокамбінат” Марыя Сівая. На сённяшні дзень яна тут самы вопытны работнік, з’яўляецца майстрам змены. Да кар’ернага росту не імкнулася, проста за дзесяцігоддзі набралася столькі вопыту, колькі ніякая навучальная ўстанова даць не зможа. М. Сівая свой лёс назаўсёды злучыла з ільнаводствам. І вельмі шкадуе, што на змену ім, вопытным людзям, ветэранам працы, моладзь ідзе неахвотна…

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

сартуюць

сартуюць2

сартуюць3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars