За выдатныя паказчыкі ў працы адзначана Падзякай старшыні Мінаблвыканкама

DSCN1985-обр

Алена Аляксандраўна СТРАЧЫНСКАЯ – аператар машыннага даення КСУП “Пяршаі-2014” – за выдатныя паказчыкі ў працы адзначана Падзякай старшыні Мінаблвыканкама.

15 гадоў шчыруе заўзятая працаўніца ў жывёлагадоўлі гаспадаркі. Калісьці разам з мужам Іванам Іосіфавічам пераехалі на Валожыншчыну з Віцебскай вобласці. Сямейная пара амаль адразу заваявала права лічыцца аднымі з самых перадавых прадстаўнікоў дружнага калектыву. За 9 месяцаў 2017 года Алена Аляксандраўна надаіла на карову 5833 кг (плюс 112 кг да 2016 года). У яе дасягненні ёсць і ўклад сябра жыцця: ад вопытнага слесара ў час дойкі залежыць многае.

На малочнатаварным комплексе “Пяршаі” ўвогуле працуюць лепшыя з лепшых. Высокатэхналагічнае абсталяванне патрабуе адказнасці і грунтоўнасці, а 38 дойных кароў – увагі і клопату. Даільная ўстаноўка “Вестфалія” даўно асвоена, увесь цыкл работы знаёмы настолькі, што, здаецца, выканаць яго можна з заплюшчанымі вачамі. Аднак, як сцвярджае сама А. А. Страчынская, самае галоўнае, чаго патрабуе яе прафесія, – выконваць свае абавязкі не проста сумленна, але з душой.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars