Сказалі дзякуй за турботы, за важную работу

сказалі-дзякуй1111

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу на Валожыншчыне – свята не толькі для занятых у гэтай галіне, але і для ўсіх жыхароў. І колькі б мы слоў падзякі не пасылалі працаўнікам хлебных ніў і жывёлаводчых комплексаў, іх заўсёды будзе недастаткова.

Не так даўно адзначалася галоўнае свята хлебаробаў “Дажынкі”, дзе былі ўшанаваны самыя руплівыя і старанныя працаўнікі. У мінулую суботу з нагоды прафесіянальнага свята Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Агра-Дубінское” Генадзь Вацлававіч Каспяровіч, Падзякі старшыні аблвыканкама атрымалі аператар машыннага даення КСУП “Пяршаі-2014” Алена Аляксандраўна Страчынская і трактарыст-машыніст СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” Міхаіл Мікалаевіч Смірноў.

Перад тым, як на сцэну падняліся перадавікі, да сабраных у зале звярнуўся старшыня райвыканкама М. А. Астрэйка. Цёплыя словы Мікалай Анатольевіч адрасаваў не толькі аграрыям, але і ўсім прадпрыемствам і арганізацыям, якія аказвалі дапамогу ва ўборцы ўраджаю. Харчовая бяспека – прыярытэтны клопат для любой дзяржавы. Нізкі паклон тым, хто сумленна працуе на палях, хто змагаецца за павышэнне эфектыўнасці ў малочнай і жывёлагадоўчай галіне, хто ажыццяўляе планаванне сельскай вытворчасці і выконвае кіруючыя функцыі.

Як зазначыў старшыня райвыканкама, кожны работнік, які змог дасягнуць поспехаў на сваім участку, будзе абавязкова адзначаны на раённым свяце працы. А пакуль што рупліўцы сельскагаспадарчага сектара могуць адпачыць, набрацца сіл, пагутарыць з калегамі.

Вынікі агульных намаганняў у лічбах былі агучаны на свяце намеснікам начальніка ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. П. Лябёдкам. І хоць сёлетні год для земляробства выдаўся не вельмі спрыяльным, асноўныя эканамічныя паказчыкі трывала рухаюцца ў бок павелічэння. Найбольшы прыбытак сёння прыносіць малако, валавы надой якога складае 46,2 тысячы тон, што амаль на 8 працэнтаў лепш, чым летась. У лідарах – КСУП “Пяршаі-2014” і СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, дзе ад адной умоўнай каровы атрымалі па 5784 і 5329 кілаграмаў адпаведна.

Павіншаваць сельгасвытворцаў з нагоды прафесіянальнага свята прыйшлі калектывы і артысты з устаноў культуры раёна. На фінальны нумар канцэрта ўдзячныя гледачы падняліся са сваіх месцаў і дружнымі апладысментамі выказалі падзяку за дастаўленую радасць.

Алена ЗБІРЭНКА
Фота аўтара

і Сяргея САДОЎСКАГА

сказалі-дзякуй

сказалі-дзякуй3

сказалі-дзякуй1111

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars