Святых ікона сустракае ля царквы…

святых-ікона

     У духоўным цэнтры Вішнеўскага прыхода падчас Прастольнага свята адбыўся чын асвячэння епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім Паўлам барэльефа з вобразамі нябесных апекуноў храма – святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна.

      У святочным богаслужэнні Уладыку Паўлу саслужылі клірыкі Валожынскага благачыння на чале з благачынным цэркваў акругі протаіерэем Дзмітрыем Агіевічам. Удзел жа ў літургіі і цырымоніі асвячэння выкананай у камені і бронзе выявы святых цудатворцаў-лекараў прынялі шматлікія вернікі і ганаровыя госці, сярод якіх былі старшыня Валожынскага райвыканкама Мікалай Астрэйка, старшыня праўлення ААТ «Прыорбанк» і па сумяшчальніцтве старшыня папячыцельскага савета Вішнеўскага прыхода Сяргей Касцючэнка, дырэктар ТАА «Раффайзен-Лізінг» Максім Лісіцкі, намеснік старшыні ГА «Саюз мастакоў Беларусі» Глеб Отчык.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў настаяцель Вішнеўскага храма протаіерэй Аляксандр Чурыла, а пасля літургіі адбыўся хрэсны ход да ўстаноўленага на тэрыторыі царквы 9-тоннага валуна з уманціраванай у яго бронзавай іконай святых. Выканаў яе скульптар Канстанцін Касцючэнка. Там і прайшоў урачысты малебен з чынам асвячэння. Айцец Аляксандр напрыканцы службы ад імя ўсяго прыхода падарыў Яго Праасвяшчэнству карціну з выявай храма, каштоўныя ўзнагароды атрымалі і ўсе, хто ўдзельнічаў у фінансаванні і рэалізацыі праекта.

Пасля службы айцец Аляксандр правёў для прысутных аглядную эксурсію, у час якой падзяліўся планамі добраўпарадкавання тэрыторыі ўнікальнага храма на бліжэйшую будучыню.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars