Папулярнымі сталі імёны

Общество

У мінулым годзе ў гарадскім пасёлку Івянец на свет з’явіліся 53 новыя чалавекі.

З іх – 28 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак. Самае папулярнае жаночае імя – Марыя. Так назвалі трох дзяўчынак. Яшчэ маладым івянецкім бацькам падабаюцца такія імёны, як Анастасія, Лізавета, Вікторыя і Валерыя. Зрэдку называлі сваіх дачок Марыянамі, Ангелінамі і Янамі. Мацвей і Павел – самыя распаўсюджаныя хлапчуковыя імёны. Пасля іх ідуць Антон, Ягор, Мікіта, Аляксандр. Міраслаў, Святаслаў, Станіслаў, Марк і Кірыл – рэдкія імёны.

У 2011 годзе ў Івянцы нарадзіліся тры дзяўчынкі – Ксенія, Маргарыта і Аліна. Застаецца пажадаць маладым бацькам і іх малышам здароўя і шчасця.

Анастасія ЛЯВІНСКАЯ, г. п. Івянец.

Спраўка:

Па даных, прадастаўленых аддзелам ЗАГС, летась у раёне самымі папулярнымі жаночымі імёнамі былі Анастасія (15), Марыя (12) і Валерыя (10). Далей ідуць Дар’я, Паліна, Вікторыя, Ангеліна, Яна, Лізавета, Ганна. Сярод імён, якімі назвалі ўсяго па адной дзяўчынцы, – Яніна, Стафанія, Сняжана, Руслана, Міраслава, Анфіса, Анжаліка, Крысціна, Іона.

У хлопчыкаў пальму першынства трымаюць Максім і Аляксандр (па 13). Далей ідуць Ягор і Уладзіслаў (па 12), Іван (11), Мікіта (10), Мацвей і Аляксей (па 9). У раёне з’явілася летась па аднаму Юрыю, Філіпу, Святаславу, Раману, Мікалаю, Уладзіміру, Канстанціну, Марату і г. д.

Наталля ШТЭЙНЕР.



Добавить комментарий