Падарылі дзецям радасць

падарылі-дзецям

Напачатку тыдня пад эгідай Сусветнага дня дзіцяці ў Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай выбарчай акрузе № 73 Івана Станіслававіча Маркевіча прайшла дабрачынная акцыя. Да яе далучыліся высокапастаўленыя госці – міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ігаравіч Шамко, старшыня Савета дырэктараў ТАА “Еўрагандаль” Аляксандр Іванавіч Літвін, намеснік генеральнага дырэктара РУП “Белдзяржстрах” Максім Міхайлавіч Бабко, а таксама старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка. Усе яны прыехалі з багатымі падарункамі.

У актавай зале Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната павітаць дарагіх гасцей сабраліся разам усе выхаванцы і педагагічны калектыў на чале з дырэктарам Аленай Сігізмундаўнай Петрашкевіч. Ва ўтульных сценах установы сёння жывуць 60 дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, сярод іх 6 сірот і 34 хлопчыкі і дзяўчынкі, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Таму не дзіва, што любая ўвага да іх, праяўленне душэўнай цеплыні сустракаецца шчырай прыязнасцю, гатоўнасцю падарыць у адказ самае лепшае з таго, што яны могуць і ўмеюць. Гэта, дарэчы, пазней і зрабілі…

Свае віншаванні выказалі і высокапастаўленыя дэлегаты. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Іван Станіслававіч Маркевіч расказаў дзецям пра мэту дабрачыннага візіту: “У кожнага з нас шмат важных і неадкладных спраў, але самае галоўнае – думаць пра дзяцей. Сусветны дзень дзіцяці грунтуецца на 10 асноўных прынцыпах, сярод якіх – адукацыйны, аховы здароўя, забеспячэнне міру і бяспекі дзяцей, укараненне любові да краіны і прыроды і г. д. Беларусь далучылася да канцэпцыі ААН у 1994 годзе. Сёння ў нашай краіне для дзяцей робіцца многае, такім шляхам мы будзем рухацца і далей”.

Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара

 

У рамках акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня дзіцяці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. С. МАРКЕВІЧ прывёз падарункі і ў шматдзетную сям’ю Вольгі Антонаўны і Юрыя Багданавіча КАСПЯРОВІЧАЎ, якія жывуць у Івянцы.

Кожны з пяці дзяцей гэтай вялікай і дружнай сям’і – Алена, Леанід, Антон, маленькія двайняткі Анечка і Насцечка – атрымаў асабісты пакет з бялізнай ад знакамітага беларускага вытворцы трыкатажных вырабаў кампаніі “Марк-Фармэль”. Іван Станіслававіч адзначыў, што ён не проста так завітаў да іх, а як дэпутат бярэ шэфства над гэтай сям’ёй і абавязуецца дапамагаць ім у карысных і патрэбных пачынаннях.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея САДОЎСКАГА

пад-патранатам-ДЭПУТАТА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars