Як дзеці восень праводзілі

як-дзеці-восень

      Нядаўна ў ДУА “Яслі-сад № 3 “Пралеска” г. Валожына прайшло свята “Развітанне з восенню”.

Нягледзячы на тое, што растаў першы снег, прайшлі першыя маразы і зіма ўжо прад’яўляла свае правы на надвор’е, вучні старэйшай групы паспелі правесці восень песнямі, танцамі, вясёлымі гульнямі.

Вядучай выступала выхавальніца Наталля Аляксандраўна Грынявецкая, а канцэрт падрыхтавала Жанна Феліксаўна Мянцюк – таленавіты музычны кіраўнік дзіцячага садка. Дзеці рэпеціравалі амаль два тыдні, рыхтаваліся з радасцю – усе атрымлівалі асалоду ад працэсу. На свята зайшла Пачвара, якая хацела ўкрасці фарбы і абясколерыць хлопцаў і дзяўчат, але ўсіх выратавала Каралева фарбаў, расказаўшы, як перамагчы балотную жыхарку. Бацькі таксама не засталіся ўбаку, актыўна ўдзельнічалі, паказалі сябе малайчынамі ў конкурсе, дзе трэба было ўспомніць другую частку прыказкі. Напрыканцы ў госці завітала сама Восень – дзяўчына ў залатым уборы. Яна пачаставала навучэнцаў яблыкамі, а потым развіталася з усімі да наступнага года і саступіла сваё месца зіме.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars