Дзеля людзей і іх здароўя: у суботу ў Валожыне адбылося ўрачыстае адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу

дзеля-людзей1

     Паўдзельнічаць у знакавым мерапрыемстве прыйшлі не толькі жыхары горада. Сярод шаноўных гасцей свята былі намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Іванавіч Сірэнка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч Маркевіч, намеснік начальніка упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Вечаслаў Міхайловіч ШЫПАРОЎ, шматлікія журналісты. Усіх, хто раздзяліў радасную падзею выхаднога дня, сардэчна прывіталі старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка і прадстаўнікі адміністрацыйнага апарату Валожыншчыны.

Падзея гэта для нашага горада і раёна сапраўды знакавая: нарэшце на Валожыншчыне з’явіўся грандыёзны спартыўны аб’ект, які сумясціў у сабе мноства месцаў, дзе любы жадаючы можа праявіць і развіць свае прыродныя фізічныя здольнасці, з задавальненнем і карысцю правесці вольны час. Чакаць гэтага моманту аматарам здаровага ладу жыцця па многіх абставінах давялося доўга. Будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу  было распачата ў 2012 годзе, генеральным праекціроўшчыкам выступіла ЗАТ «Будпраект» г. Маладзечна, а генпадрадчыкамі – ААТ «ПМК-188» і філіял КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167». У выніку сумесных намаганняў і з’явіліся выдатныя, абсталяваныя па сучасным слове тэхнікі і дызайне гмахі агульнай плошчай 7428 квадратных метраў. На іх узвядзенне было асвоена 11,3 мільёна рублёў, выдаткаваных з абласнога і раённага бюджэтаў. Па заканчэнні будаўнічых работ і ўводзе ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс быў перададзены на баланс дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна. Гэту місію выканаў падчас урачыстасці кіраўнік генпадраднай арганізацыі В. П. Токар, уручыўшы сімвалічны ключ дырэктару ДЮСШ Д. В. Ажарэльеву. Пасля выступленняў шаноўных гасцей урачыстасці, у якіх яны падкрэслілі важнасць гэтай падзеі і практычную карысць ад яе рэалізацыі, дзверы ўстановы гасцінна адчыніліся для ўсіх, хто прыйшоў у суботні дзень на гэта святочнае мерапрыемства.

Нездарма наведвальнікі былі глыбока ўражаны тым размахам, з якім будаваўся комплекс, і закладзенымі ў ім праектнымі магутнасцямі. У склад новага фізкультурна-аздараўленчага аб’екта ўваходзяць два басейны (для дарослых – плошчай 212, а для дзяцей – 48 квадратных метраў). У той момант, як мы завіталі туды на агледзіны, ад плавання ўжо атрымлівалі асалоду першыя, самыя актыўныя, валожынцы. Далей нас чакала наведванне спартыўнай залы. Яе памеры (30х50 метраў), а таксама аснашчанасць дазволяць аматарам гульнявых відаў спорту «развярнуцца на поўную». Зручна будзе і гледачам-балельшчыкам, для якіх тут прадуглежаны 150 камфортных месцаў. Відавочна, што цяпер спаборніцтвы – нават і рэспубліканскага маштабу – будуць праходзіць менавіта тут.

Сярод «разынак» новага комплексу – зала для заняткаў фітнесам і трэнажорная зала. Прыхільнікам прыгожага цела і цяжкай атлетыкі прыйдуцца даспадобы шматлікія снарады і інвентар, а прафесіянальныя парады кваліфікаваных трэнераў дапамогуць хутчэй дасягуць поспехаў.

У складзе новага аб’екта працуе і лазневы комплекс – 2 аддзяленні для мыцця, 4 саўны, 4 купелі і 2 пакоі адпачынку… Адным словам, кожны знойдзе тут занятак на свой густ. А гаспадары абяцаюць парадаваць і дэмакратычнымі цэнамі.

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА

дзеля-людзей1

дзеля-людзей2

дзеля-людзей3

дзеля-людзей4

дзеля-людзей5

дзеля-людзей6

дзеля-людзей7

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars