Недзіцячыя гульні

недзіцячыя-гульні

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна правялі мерапрыемства для студэнтаў Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Нядаўна пачаўся трэці этап штогадовай рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», нацэленай на прапаганду адмовы ад курэння і папярэджанне пажараў.

В. а. першага сакратара РК БРСМ Юлія Лагуціна расказала навучэнцам пра мэты і задачы работы арганізацыі, асноўныя падзеі, конкурсы, у якіх могуць удзельнічаць яе члены, развеяла міфы, што склаліся вакол Саюза моладзі.

Інспектар РАНС Алеся Радвіловіч наведала ліцэй, каб паразмаўляць з моладдзю і распавесці ім пра небяспеку курэння. Падзея атрымалася інтэрактыўная: хлопцы і дзяўчаты адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, выказвалі свае меркаванні, дэманстравалі эрудыцыю. Не абышлося і без творчага конкурсу. Першакурснікі падзяліліся на чатыры групы, кожная з іх малявала плакат на тэму акцыі. Іх час быў абмежаваны, але ўсе паспелі выканаць заданне.

Напрыканцы студэнтам паказалі фільм «Недзіцячыя гульні». У яго аснове – рэальныя гісторыі надзвычайных сітуацый, у якіх пацярпелі або загінулі дзеці. Было прыкметна, што гледачоў надта ўразіла гэта цяжкае кіно. Застаецца спадзявацца: яны заўсёды будуць выконваць элементарныя правілы бяспекі і задумвацца пра незваротныя наступствы сваіх учынкаў.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars