Пагадненне падпісана

Пагадненне

Нядаўна ў жыцці Валожыншчыны адбылася значная падзея, якая ўмацоўвае эканамічныя і культурныя сувязі паміж польскім і беларускім народамі. У райвыканкаме прайшла афіцыйная сустрэча старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча АСТРЭЙКІ і Фердынанда РУШЧЫЦА-другога, падчас якой было падпісана Пагадненне аб намерах супрацоўніцтва. Гутарка ідзе пра жаданне ўнука знакамітага мастака з Багданава даць другое жыццё яго сядзібе і ваколіцам.

У перагаворах прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыйнага апарату райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў і зацікаўленых структур, а таксама выкладчык Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Унук мастака (ён жа – старшыня Фонду імя Ф. Рушчыца «Nec Megitur») марыць правесці рэканструкцыю радавой сядзібы сваіх прашчураў і месца іх апошняга спачыну, стварыць там музей і прыцягнуць турыстаў. З падпісаннем дакумента справа зрушылася. Пагадненне дазволіць у перспектыве аформіць належным чынам участак і прыступіць да будаўнічых работ. Па дамоўленасці, заказчыкам будзе выступаць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Плануецца, што адкрыццё адноўленай сядзібы адбудзеццца ў 2020 годзе – акурат да святкавання 150-годдзя з дня нараджэння багданаўскага мастака. А да гэтага перасоўная выстава музейнага фонду размесціцца на базе мясцовай дзіцячай школы мастацтваў. Да канца бягучага года сумеснымі намаганнямі будзе створана 3D-візуалізацыя рэалізуемага праекта.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars