Паэзія – неад’емная частка яе жыцця

паэзія

Жыцця пачатак – кожны новы дзень.

Ён мне дае цяпло і сонца свет.

Я чую адусюль: дабрыдзень!

І ветлыя ўсмешкі шлю ўслед.

 

Люблю я бачыць радасных людзей

І ведаць, што жыццё для іх – удача.

Хачу я сустракаць такіх часцей,

Бо не люблю, як недзе нехта плача.

 

Менавіта гэтымі вершаванымі радкамі можна распачаць аповед пра прыгожую жанчыну, таленавітага педагога, члена народнага літаратурнага аб’яднання “Рунь” І. С. ЖЫТАРУК.

Нарадзілася і расла Ірына Сцяпанаўна ў простай рабочай сям’і, дзе панавала атмасфера ўзаемаразумення, любові і павагі. Свае пачуцці бацькі не выстаўлялі на паказ, не гаварылі прыгожых слоў, але цеплыня адносін адчувалася ва ўсім. Іх даўно ўжо няма, а наша гераіня памятае, з якой пяшчотай яны ставіліся адзін да аднаго, не дзялілі работу на мужчынскую і жаночую, заўсёды былі гатовы прыйсці на дапамогу. Гэта наклала адбітак на характар і лад жыцця Ірыны Сцяпанаўны, многае яна ўзяла за аснову, калі стварыла асабістую сям’ю.

У школьныя гады мэты стаць педагогам Ірына перад сабой не ставіла. Усё атрымалася выпадкова. У 1985 годзе пасля першай няўдалай спробы паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову, дзяўчына ўладкавалася старшай важатай у Гіравіцкую сярэднюю школу. Там ёй давялося кватараваць у выдатнай настаўніцы Б. Ф. Макоскі, што было лёсавызначальным у далейшым жыцці нашай гераіні. Менавіта Бярнарда Францаўна паказала ўнутраную сутнасць работы педагога, як трэба любіць дзяцей, ахвяраваць дзеля іх сабой і сваім часам.

На наступны год ужо мэтанакіравана Ірына Сцяпанаўна паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на завочнае аддзяленне і адразу пачынае працаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Высокскай базавай школе, затым – рускай мовы і літаратуры ў Забрэзскай, а з 1991 года – у СШ № 1 Валожына, дзе выконвала абавязкі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. У 2014-м ёй прапанавалі перайсці намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Валожынскі сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй. Абдумаўшы прапанову, жанчына згадзілася, аб чым цяпер ні каплі не шкадуе. Тут у яе з’явілася магчымасць паўней рэалізаваць сябе. Юнакі і дзяўчаты, якія вучацца ў ліцэі, патрабуюць значна большай увагі, чым іх аднагодкі з агульнаадукацыйных устаноў. Паступаюць сюды рабяты не толькі з Валожыншчыны, але і з розных раёнаў Мінскай вобласці і горада Мінска. Амаль трэцяя частка навучэнцаў з няпоўных сем’яў, 101 чалавек пражывае ў інтэрнаце ліцэя. Зразумела, што кола абавязкаў Ірыны Сцяпанаўны вельмі шырокае. Педагог стараецца быць справядлівай у адносінах да кожнага падапечнага: у вырашэнні аднаго пытання патрэбна безапеляцыйная строгасць, а ў другім неабходна падтрымаць, аказаць дапамогу, нават праявіць мацярынскі клопат. Мяркуючы па адносінах навучэнцаў, І. С. Жытарук спадзяецца, што гэта ў яе атрымліваецца.

Паступова развіваўся паэтычны талент Ірыны Сцяпанаўны. Вершы яна пачала пісаць яшчэ ў юнацтве, але амаль нікому іх не паказвала. Прыходзіла натхненне – пачуцці і меркаванні выліваліся ў рыфмаваныя радкі, якія наша гераіня старанна запісвала і берагла. Пазней лёс звёў яе з дырэктарам Цэнтра культуры А. Г. Барадака, якая, даведаўшыся пра паэтычны дар знаёмай, прывяла яе ў народнае літаратурнае аб’яднанне “Рунь”, пазнаёміла з вядомай паэткай В. Ф. Гіруць-Русакевіч. Гэта мела вялікае значэнне для станаўлення нашай гераіні як творчай асобы. Быў перыяд, калі І. С. Жытарук узначальвала аб’яднанне “Рунь”. Творчасць паэткі добра вядома жыхарам, вершы часта друкуюцца ў раённай газеце, увайшлі ў калектыўныя зборнікі паэтаў Валожыншчыны.

На днях Ірына Сцяпанаўна адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. З гэтай нагоды хочацца пажадаць ёй далейшых поспехаў у рабоце, творчага натхнення, аптымізму і радасці.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

 

Мой дом

 

Я в этот дом пришел, как вор,

А он мне двери отворил.

Прокравшись ночью в этот двор,

Я с домом вдруг заговорил.

А дом молчал. Лишь слушал он,

Тихонько пол его скрипел

И навевал усталый сон,

И я спокойно засопел.

Когда в окно стучал рассвет,

Я уходить не захотел,

Я стал варить себе обед,

И старый дом помолодел.

Он улыбнулся мне в ответ,

И соль, и сахар предложил.

Я захотел уйти от бед.

Тот дом меня приворожил:

И пьяный яблок аромат,

И стон старинных половиц,

И дикий опустевший сад,

И много разных небылиц.

Я ставлю на окно свечу,

Я жду хозяев иль гостей,

По вечерам порой грущу,

Остерегаясь злых вестей.

Мой дом молчит, он мудр и стар,

Он знает то, что я не видел.

Судьбою дом мне этот стал,

Его любил и ненавидел.

Уйти пытался и не смог:

Он окнами смотрел с укором,

А городской и душный смог

Меня душил, пугал дозором.

Мой дом манил меня к себе,

Он разговаривал ночами.

И я тогда кричал во сне

И просыпался вдруг в печали.

Когда-то в дом пришел, как вор,

Теперь живу здесь, как хозяин.

Мне мил и сад, и этот двор,

Мы стали с домом тем друзьями.

 

***

Сочиняйте любимой стихи,

Посвящайте сонеты и оды.

Ей простите былые грехи,

И уйдут прочь все ваши невзгоды.

Не дарите любимой цветы,

Что собрали в январской метели,

Подарите ей ваши мечты,

Звон хрустальный апрельской капели.

Не ищите с любимой покой

За глухой заколоченной дверью,

Там она изведется тоской,

Свое сердце откроет неверью.

Доверяйте любимой своей,

Не пугайте ее расставаньем,

Не ищите подводных камней,

Сокращайте сердец расстоянье.

Говорите любимой слова,

И романсы ей пойте, и песни,

Даже если она не права,

Попросите прощения вместе.

У любви не бывает побед,

И поверженных здесь не бывает.

Пережили вы рядом семь бед,

Но сто радостей вас ожидает.

Вы услышьте любимой слова,

Что она прошептала вам тихо,

И тогда замолчит вдруг молва,

Дом покинет пристыженно лихо.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars