Нядаўна прайшоў адкрыты турнір Уздзенскага раёна па настольным тэнісе «Залатая восень» сярод юнакоў і дзяўчат 2000-2003 г. н., 2004-2006 г. н., 2007 г. н. і маладзейшых, у якім прынялі ўдзел каманды Уздзенскага, Дзяржынскага і Валожынскага раёнаў.
Каманда навучэнцаў ДЮСШ Валожынскага раёна паказала добрыя вынікі. Навучэнец аддзялення настольнага тэніса Максім Зянько па выніках турніру заняў 3-е месца ва ўзроставай групе 2000-2003 г. н. У гэтай групе ў дзяўчат 1-е месца заняла Яна Раманчык, 2-е – Настасся Патоцкая і 3-е месца – Дзіяна Ліхтаровіч.
Ва ўзроставай групе 2004-2006 г. н. у юнакоў 1-e месца – у Ягора Шчогалава, 2-e – ва Уладзіслава Адашкевіча, 3-e – у Мацвея Ліхтаровіча; у дзяўчат 2-e месца заняла Дар’я Кашэўская, 3-е – Надзея Кавалёва.
Сярод удзельнікаў узроставай групы 2007 г. н. і маладзейшых у юнакоў 3-е месца заняў Мікалай Шчогалаў, у дзяўчат 1-е месца – у Аліны Бункевіч.
Вольга КАЧАЛКА,
метадыст ДУ «ДЮСШ
Валожынскага раёна»