Узважыць усе «за» і «супраць»

Узважыць-усе-за-і-супраць

заклікаў падчас візіту ў Валожын дакладчык па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні, узнімаючы пытанне магчымасці адмены смяротнага пакарання.

Прыезд дыпламата ў райцэнтр стаў магчымым дзякуючы ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Івана Станіслававіча Маркевіча. Яе падтрымаў калега парламентарыя – старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Мікалаевіч Наумовіч, які кіруе рабочай групай Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання. Сустрэча з прадстаўнікамі ўлады і дэпутацкага корпусу Валожыншчыны прайшла ў райвыканкаме.

Па меркаванні гаспадара Рыгоні і яго аднадумцаў, гэты механізм у сённяшніх рэаліях ужо не апраўдвае сябе. Погляды людзей за 20 гадоў, якія прайшлі пасля апошняга ўсенароднага абмеркавання азначанага пытання, хоць і не карэнным чынам, але змяніліся. Пра тое сведчаць лічбы прамежкавых сацыялагічных даследаванняў. Як патлумачыў дыпламат, мэта яго выступленняў – пасадзейнічаць увядзенню юрыдычна абгрунтаванага мараторыя на выкананне падобных прысудаў. Альтэрнатывай, па аналогіі з Еўропай, можа стаць пажыццёвае зняволенне з утрыманнем асуджаных у суровых умовах.

Падчас сустрэчы Андрэа Рыгоні адказаў на шматлікія пытанні ў рамках галоўнай тэмы візіту, а таксама выказаў надзею, што грамадства вынесе сваё ўзважанае меркаванне на гэты конт.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars