У адпаведнасці з літарай закона

ce330aab7d2b

Да 1 студзеня 2018 года, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочванні сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочванні прадуктаў жывёльнага паходжання”, сельскагаспадарчыя арганізацыі і ўладальнікі сельскагаспадарчых жывёл (індывідуальныя прадпрымальнікі, гаспадары прыватных падворкаў) павінны прайсці працэдуру рэгістрацыі.

Ідэнтыфікацыя, рэгістрацыя і прасочванне – не новыя паняцці для айчыннага аграпрамысловага комплексу. Адпаведная работа пачалася задоўга да прыняцця закона. У дадзеным кірунку працуе “Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі”. Установа адказвае за прамысловае ўкараненне і эксплуатацыю дзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы, якая дазволіць забяспечыць прасочванне як жывёл, так і харчовых прадуктаў жывёльнага паходжання, а таксама эпізаатычную бяспеку не толькі ў маштабе краіны, але і пры рэалізацыі на знешніх рынках.

Уладальнікі прыватных падворкаў павінны ідэнтыфікаваць ці рэгістраваць сваіх гадаванцаў у тым выпадку, калі плануюць выкарыстоўваць жывёлу ці прадукты жывёльнага паходжання для атрымання прыбытку (прадаюць мяса- ці малочную прадукцыю мясакамбінатам, прыватным прадпрымальнікам, малаказаводам). Гэта значыць, што кожны, хто мае ва ўласнай гаспадарцы карову, атрымлівае ад яе малако і здае яго дзяржаве ці прадае на рынку, аўтаматычна ўступае ў сферу дзейнасці закона і павінен выконваць яго палажэнні. Акрамя буйной рагатай жывёлы, ідэнтыфікацыі падлягаюць таксама авечкі, свінні, коні.

Ідэнтыфікацыя ўласнага сектара будзе праводзіцца наступным чынам: атрымаўшы згоду гаспадароў, рэгіянальныя спецыялісты Цэнтра зарэгіструюць жывёлу. На кожную галаву створаць электронны пашпарт, які будзе дзейнічаць на працягу жыцця жывёлы. Уладальнікі абавязаны забяспечыць дакладнасць інфармацыі. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што мясакамбінаты і малаказаводы будуць прымаць сыравіну толькі ад ідэнтыфікаваных і зарэгістраваных жывёл.

З мэтай больш дэтальнага тлумачэння сэнсу закона ў бліжэйшы час у населеных пунктах раёна пройдуць сходы грамадзян.

Наш кар.

Графік правядзення сустрэч з насельніцтвам па пытанні рэгістрацыі жывёлы)

графік-правядзення

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars