У дзясятцы лепшых

Общество

 Прафсаюзная арганізацыя СШ № 1 г. Валожына выступіла з ініцыятывай прадставіць свайго члена – настаўніцу пачатковых класаў С. Э. РОДЗЕВІЧ – у народным фотамарафоне “Чалавек працы”. Пасля другога этапу наша зямлячка ўваходзіць у дзясятку лепшых.

Больш за чвэрць стагоддзя прыходзіць Святлана Эдвардаўна ў клас, каб навучыць самых маленькіх школьнікаў чытаць, пісаць, разумець, што такое добра і што такое дрэнна. Любоў да дзяцей, да прафесіі дапамагла ёй вырасці да выдатнага спецыяліста выбранай справы. У 2004 годзе С. Э. Родзевіч атрымала вышэйшую катэгорыю, трохі пазней стала кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў групы падоўжанага дня і настаўнікаў музыкі, а з 2013 года з’яўляецца кіраўніком вучэбнай лабараторыі пачатковых класаў рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій “Заходні” для Маладзечанскага, Мядзельскага, Вілейскага і Валожынскага раёнаў. Летась яна перамагла ў першым раённым конкурсе на лепшы прадметны кабінет “Метадычная вясна-2016”.

Калектыў СШ № 1 аднагалосна падтрымаў прапанову кіраўніцтва прафсаюзнай “пярвічкі”, усе разам выбіралі тры фотаздымкі, на якіх знайшлі адлюстраванне працоўныя будні Святланы Эдвардаўны. На суд конкурснага журы была выслана таксама інфармацыя аб поспехах і дасягненнях настаўніцы.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *