Памятаць, каб жыць!

Памятаць,-каб-жыць!

З нагоды 30-й гадавіны гераічнай гібелі воіна-інтэрнацыяналіста Паўла Падрэза 25 лістапада адбылося мерапрыемства, на якім прысутнічалі саюзы ветэранаў вайны ў Афганістане Беларусі, Расіі і Украіны. Сярод іх былі саслужыўцы нашага земляка.

Удзельнікі наведалі маці Паўла Яніну Юльянаўну. З ёй падтрымліваюць сувязь ужо 30 гадоў. Потым на могілках прайшло ўскладанне вянкоў і кветак пры ўдзеле роты ганаровага каравула. Каля дзяржаўнай установы адукацыі «Багданаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», дзе на сцяне размяшчаецца мемарыяльная дошка, адбыўся мітынг. Перад навучэнцамі выступілі старшыня Брэсцкай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» падпалкоўнік Анатоль Трыфанавіч Емяльянаў, старшыня Мінскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» палкоўнік Сяргей Уладзіміравіч Папоў, якія распавялі пра гераічны подзвіг Паўла Падрэза і ўшанавалі яго хвілінай маўчання.

На сустрэчы «Памятаць, каб жыць!» дзевяць навучэнцаў 9 класа былі прынятыя ў члены ГА «БРСМ», членскія білеты ўручылі ветэраны вайны ў Афганістане, значкі – в. а. першага сакратара Валожынскага РК ГА «БРСМ» Юлія Фёдараўна Лагуціна. Старшыня арганізацыі «Часавыя межы» Эдуард Сяргеевіч Раўко ў знак памятнай сустрэчы падарыў хлопцам і дзяўчатам баскетбольныя мячы. Яніна Юльянаўна шчыра падзякавала ўсім за добрую памяць пра яе сына, за падтрымку і дапамогу.

 

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Фота прадастаўлена РК БРСМ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars