2 снежня – дзень страхавых работнікаў

2-снежня---дзень-страхавых-работнікаў

Сёння прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” – адна з самых паспяховых арганізацый Валожыншчыны.

Яе калектыў – 13 штатных спецыялістаў і 16 агентаў – стабільна і плённа працуе ў кірун-ку задавальнення патрабаванняў грамадзян і прадпрыемстваў раёна ў абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг. Гэта 11 відаў абавязковага і 69 добраахвотнага страхавання.

Да свята калектыў падышоў з выдатнымі вынікамі. Тэмп росту прыбыткаў ад добраахвотнага страхавання ў параўнанні з мінулым годам склаў 112%. Астатнія паказчыкі таксама плюсуюць.

Ва ўсе часы ў складзе калектыву – толькі сапраўдныя прафесіяналы, якія заахвочваюць да самаадданай працы пачынаючых супрацоўнікаў. Дарэчы, аб змене кадраў тут гутарка ідзе выключна рэдка – кожны спецыяліст на належным месцы. Як адзначаюць самі страхаўшчыкі, выпадковы чалавек з іх задачамі не справіцца. Таму сярод карыфееў ёсць такія, хто ўносіць уклад у развіццё справы не адно дзесяцігоддзе. Гэта Святлана Віктараўна Грышаткіна, Ларыса Адамаўна Любінская і многія іншыя. Цікавы прафесійны шлях у кіраўніка прадстаўніцтва Сяргея Анатольевіча Бражаловіча. Ён здолеў прайсці ўсе ступені кар’ернай лесвіцы: пачынаў агентам, пасля стаў спецыялістам, затым пэўны час працаваў намеснікам кіраўніка…

Лія Мікалаеўна БЫЧКОЎСКАЯ страхавым агентам з’яўляецца больш за 15 гадоў. Яе поле дзейнасці – адзін з участкаў у Дорскім сельсавеце і частка Валожына. Не аднойчы адзначана ўзнагародамі самага рознага ўзроўню. У асабістай скарбонцы – ганаровыя граматы, падзякі, каштоўныя падарункі. Сёння яе фота размешчана на Дошцы гонару ў Мінскім філіяле, што не дзіўна: Лія Мікалаеўна – лідар па зборы страхавых узносаў.

Як адзначаюць калегі, прыгожай жанчыне ўласцівы бязмерная абаяльнасць, працавітасць, небывалая камунікабельнасць. Яна з лёгкасцю ўступае ў зносіны з людзьмі, умее за лічаныя хвіліны ў даступнай форме данесці неабходную інфармацыю, гатова адказаць на самыя складаныя пытанні. Вызначаецца выдатным пачуццём гумару, а таксама ўменнем выслухаць чалавека і даць слынную параду.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars