Ствараецца элітнае спецпадраздзяленне

Закон и порядок

Кіраўніцтвам УУС Мінаблвыканкама прынята рашэнне аб стварэнні падраздзялення міліцыі спецыяльнага назначэння (ПМСН). Зараз ідзе набор кандыдатаў на службу ў даным спецпадраздзяленні.

Служыць у гэта элітнае спецпадраздзяленне запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, з сярэдняй ці вышэйшай адукацыяй, якія адслужылі ў радах Узброеных Сіл і станоўча характарызуюцца па месцы жыхарства. Асаблівыя патрабаванні прад’яўляюцца да фізічнай падрыхтоўкі юнакоў – работа абяцае быць ненарміраванай, звязанай з камандзіроўкамі, з выкананнем складаных баявых задач, якія неабходна выконваць з максімальнай самааддачай. Служба ў ПМСН прадугледжвае льготы па выслузе і сацыяльныя гарантыі: абавязковае дзяржаўнае страхаванне, бясплатнае абмундзіраванне, магчымасць выйсці на пенсію ў 45-гадовым узросце, аплачваемы водпуск ад 30 да 45 сутак, грашовую кампенсацыю расходаў па найму жылля. Той, хто папоўніць рады байцоў, зможа займацца спортам на прафесіянальнай аснове, атрымаць вышэйшую адукацыю ў навучальных установах МУС Рэспублікі Беларусь і Расіі. Даведкі па тэлефонах: (8-017) 229-04-54, 229-05-21 або па адрасу: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 29, пакой № 24.



Добавить комментарий