Каб паездка на таксі не абышлася ў буйную суму

4

Філіял Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці Мінтранса паведамляе, што скаргаў ад грамадзян з-за завышаных тарыфаў вадзіцелямі аўтамабіляў-таксі стала больш.

Улічваючы, што ў пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь», не ўключаны тарыфы на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі, перавозчыкі аўтамабілямі-таксі маюць права самастойна ўстанавіць памер платы за пасадку і перавозку пасажыраў, зыходзячы са сваіх выдаткаў, звязаных з выкананнем такіх работ.

Пасажыр павінен ведаць: калі ён не звяртаецца ў дыспетчарскую службу для заказу аўтамабіля-таксі, дзе паведамяць пра кошт паслугі, то тарыфы могуць быць вызначаны канкрэтным перавозчыкам на лініі, у тым ліку і не зусім карэктна ў адносінах да пасажыра. У выпадку, калі пасадка была здзейснена не праз дыспетчарскую службу, а шляхам падачы сігналу рукой альбо са стаянкі аўтамабіляў-таксі, перавозчыкамі можа быць устаноўлены ў некалькі разоў завышаны тарыф з уключэннем таксометра і выдачай пасля чэка аб аказанай паслузе па перавозцы, абавязковага да аплаты. Таксама адбываюцца выпадкі, калі пасажыр перад паездкай цікавіцца пра парадак платы за паездку, на што вадзіцель адказвае: «па лічыльніку», пры гэтым ніякіх пытанняў адносна кошту праезду не задаецца.

Каб не было непаразуменняў пры выстаўленні кошту за праезд, пасажыру пажадана да пасадкі даведацца пра кошт кіламетра шляху і прыблізны кошт за праезд ад пачатковага да канцавога пункта маршруту. Вадзіцель аўтамабіля-таксі абавязаны па заканчэнні перавозкі выдаць пасажыру касавы чэк і з ім разлічыцца. Пасажыр, у сваю чаргу, мае права патрабаваць чэк па заканчэнні перавозкі.

Калі ж пасажыр трапіў у сітуацыю з завышанай цаной на паездку ў аўтамабілі-таксі, то гэта расцэньваецца як факт падману спажыўца, пад якім разумеецца наўмыснае ўвядзенне ў зман адносна якасці, колькасці або кошту тавару. Падман спажыўцоў цягне за сабой адміністрацыйную або крымінальную адказнасці.

Для разгляду пытанняў прыцягнення аўтамабільнага перавозчыка да адміністрацыйнай адказнасці за падман вам неабходна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў, выканаўчых камітэтаў, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах, органы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пратакол аб дадзеным адміністрацыйным правапарушэнні маюць права складаць службовыя асобы вышэйпералічаных органаў. Справы аб такіх правапарушэннях разглядае Суд.

У выпадку доказу вінаватасці аўтамабільнага перавозчыка і на падставе ўступіўшага ў законную сілу рашэння суда па справе аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў» пасажыр мае права спагнаць з такога аўтамабільнага перавозчыка матэрыяльны і маральны ўрон.

Дзмітрый ПАЦКЕВІЧ,

начальнік упраўлення кантролю транспартнай дзейнасці

філіяла Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars