Выбралі лепшую з лепшых

Выбралі-лепшую-з-лепшых-3

Апошні дзень восені 2017 года дакладна запомніцца жыхарам райцэнтра, таму што менавіта 30 лістапада адбыўся яркі і інтрыгуючы конкурс “Міс Валожын”. Арганізатары гэтага мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Жадаючых паглядзець на валожынскіх прыгажунь сабралася шмат – поўная зала раённага Цэнтра культуры. Прычым большая частка гледачоў – мужчыны. Яшчэ на ўваходзе ў РЦК адчувалася атмасфера свята: студыя Святланы Бубневіч арганізавала фотазону з зімовым дэкорам у холе, дзе кожны жадаючы мог пафатаграфавацца на памяць.

За званне “Міс Валожын-2017” змагаліся 8 дзяўчат. Вырашалі, хто будзе насіць горды тытул, члены журы на чале з Сяргеем Глінскім, старшынёй раённага Савета дэпутатаў: старшыня ГА “Саюз жанчын” Галіна Рай, дырэктар філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ “Беларусбанк” Іна Пукала, начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Белаграпрамбанк” Віктар Падгайскі, кансультант па прыгажосці кампаніі “Мэры Кей” Ганна Харук, старшыня каардынацыйнага Савета па справах моладзі Павел Дрожжа.

Ганаровымі гасцямі свята былі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Адамовіч, пісьменніца Валянціна Гіруць-Русакевіч, в. а. першага сакратара РК БРСМ Юлія Лагуціна, галоўны ўрач ЦРБ Павел Ганчар.

Падчас першага этапу конкурсу дзяўчаты загадзя прадаставілі сваё партфоліо, аформленае ў вольным стылі. Туды неабходна ўключыць тры абавязковыя фатаграфіі – з макіяжам, без макіяжу і адвольнае фота ў поўны рост. Наступны этап – фінальны. Тут змаганне пачалося з конкурсу “Візітоўка”: за пяць хвілін канкурсанткі павінны былі прадставіцца, распавесці пра сябе, працу, сям’ю, паказаць артыстычнасць і арыгінальнасць. Прыгажуні паспелі расказаць пра хобі, жыццёвыя каштоўнасці і прыярытэты. Далей гледачоў парадавала дэфіле ў карнавальных касцюмах. Журы ацэньвала завершанасць вобразу і гарманічнасць удзельніц. Зал з захапленнем прыняў касцюмы жанчыны-кошкі, ведзьмы, Снежнай каралевы, Беласнежкі, цыганкі. У конкурсе талентаў дзяўчыны паказвалі свае творчыя здольнасці – танцавалі, спявалі, адна ўдзельніца пачаставала гасцей самаробным тортам, іншая прадэманстравала карціны, якія вышыла сваімі рукамі. Напрыканцы адбылося дэфіле ў вячэрніх строях, дзе трэба было максімальна раскрыць сваю элегантнасць і пластычнасць.

Выбраць лепшую з лепшых сярод дзяўчат няпроста. Яны ўсе годна паказалі сябе, добра падрыхтаваліся. Але выніковыя месцы вызначыліся з дапамогай падліку балаў і размеркаваліся наступным чынам: карону “Міс Валожын-2017” атрымала Яна Ярота, педагог СШ № 1, першай віцэ-міс стала Вольга Вярбіцкая, якая служыць у вайсковай часці № 30695, другой віцэ-міс – Карына Кашырская, кіраўніца студыі “Праменьчыкі”. Самая фотагенічная з удзельніц – бібліятэкар з Вішнева Крысціна Сухадолец стала “Міс Фота”, у намінацыі “Міс Элегантнасць” перамагла супрацоўніца жылкамунгаса Кацярына Барадака, “Міс Чароўнасць” – Надзея Бялоцкая, педагог Ракаўскай СШ. Вікторыя Трахімовіч, што працуе ў аддзеле маркентынга Валожынскай раённай цэнтральнай біблітэкі, уразіла журы сваім кулінарным талентам і атрымала тытул “Міс Творчасць”. Супрацоўніца Валожынскага РАНС Вераніка Ульянава добра выступіла ў апошнім конкурсе і стала “Міс Грацыяй”. Усе ўдзельніцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад спонсараў мерапрыемства: сертыфікаты на наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу і на паслугі касметолага ад Валожынскай ЦРБ, кампаніі “Мэры Кей”, раённага аб’яднання прафсаюзаў, ГА “Саюз жанчын”, цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Белаграпрамбанк”, філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ “Беларусбанк”.

Падзея атрымалася – было прыемна чуць, з якой пяшчотай канкурсанткі расказваюць пра сваіх дзяцей, бацькоў. Дзяўчаты добра выступілі і зрабілі  шоу, што заслугоўвае вялікай павагі. Жыхарам Валожына пашанцавала правесці вечар у вельмі прыемнай кампаніі.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Выбралі-лепшую-з-лепшых-1

Выбралі-лепшую-з-лепшых-2

Выбралі-лепшую-з-лепшых-3

Выбралі-лепшую-з-лепшых-4

выбралі-лепшую-з-лепшых-5

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars