Правілы бяспекі для суднавадзіцеляў

60_big

Наступіў самы складаны перыяд навігацыі: туманы, моцныя вятры, ранішнія замаразкі, нізкая тэмпература паветра і вады, дажджы і снег.

У сувязі з гэтым узнікаюць дадатковыя складанасці пры эксплуатацыі маламерных суднаў, часцей здараюцца непаладкі ў працы падвясных лодачных матораў, рулявых прылад.

Тэмпература вады складае ўсяго 0 +3С. Калі лодка перавернецца і чалавек апынецца ў вадзе, намоклае адзенне тут жа пацягне яго ўніз, а халодная вада будзе скоўваць рухі. Пры такой тэмпературы пераахаладжэнне наступае на працягу 5 хвілін, выратавацца ў дадзенай сітуацыі нялёгка.

Спецыялісты рэкамендуюць:

– суднавадзіцелям устрымацца ад выкарыстання маламерных суднаў у складаных метэаралагічных умовах;

– калі паўстала неабходнасць эксплуатацыі судна, не грэбуйце аварыйна-выратавальнай маёмасцю і інвентаром, якім яно павінна быць укамплектавана;

– не выкарыстоўвайце няспраўны плаўсродак;

– выконвайце элементарныя правілы бяспекі.

Асабліва небяспечна знаходжанне на вадаёмах у перыяд ледаставу на надзіманых лодках. На такіх плаўсродках не рэкамендуецца заплываць у закарчажаныя месцы, а тонкі лёд можа парэзаць барты, і чалавек апынецца ў халоднай вадзе.

З мэтай прадухілення магчымых аварыйных выпадкаў і гібелі людзей на вадзе, інспектары Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах настойліва рэкамендуюць устрымацца ад выкарыстання такіх плаўсродкаў у завяршальны перыяд навігацыі, асабліва ў час з’яўлення шарашу і ледаставу на рэках, азёрах і іншых вадаёмах.

У выпадку, калі патрэбна дапамога ў экстрэмальнай сітуацыі, або вы сталі сведкам здарэння, тэлефануйце па нумарах «101» ці «112».

А. МОНІТ,

Дзяржінспектар Маладзечанскага ўчастка ДІМС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars