Трэці працоўны – на выдатна!

Закрыццё трэцяга працоўнага семестра 2017 года студэнцкіх атрадаў Мінскай вобласці адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Месца падзеі выбрана не выпадкова: студатрады дапамагалі будаваць гэты музей некалькі гадоў таму.

У зале Перамогі сабраліся лепшыя валанцёры «Добрага сэрца», камандзіры і камісары студатрадаў. Усе яны атрымалі падзякі, Ганаровыя граматы і прызы за выдатную працу. Былі названыя атрады-пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр».

Камандзір студэнцкага сэрвіснага атрада «Школьнікі» Валожынскага БРСМ Любоў РЫНКЕВІЧ атрымала падзяку за асабісты ўклад у развіццё студатрадаўскага руху. «Школьнікі» перамаглі ў намінацыі «Лепшы сэрвісны атрад». Вучаніца 11 класа СШ № 1 г. Валожына Яна МАШКО ўзнагароджана падзякай за ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – Добрае сэрца».

Пасля цырымоніі ўзнагароджання прысутныя падзяліліся па блоках. Першы блок – камандзіры студатрадаў – адправіўся ў Ратамку, дзе для іх арганізавалі квэст. У яго рамках удзельнікі замацавалі навыкі каманднай працы, даведаліся шмат цікавага і карыснага. Камандзіраў тэрытарыяльных штабоў студэнцкіх атрадаў чакаў адукацыйны семінар па пытаннях эфектыўнай арганізацыі занятасці ў рэгіёне. Астатнія паехалі на майстар-клас, дзе ім распавялі пра мэты і задачы валанцёрскага руху.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars