Фантазія на крымінальную тэму

1acafbe6041221bb1908c6526fa227f1

Жыхарка Валожыншчыны будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці за заведама непраўдзівы данос на ўчыненае злачынства.

Падобныя дзеянні даволі рэдка сустракаюцца ў судовай практыцы і могуць карацца штрафам ад 30 базавых велічынь, арыштам да 3-х месяцаў, абмежаваннем волі да 3-х гадоў або пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.

Уся гісторыя пачалася з таго, што жанчына згубіла пашпарт. Падзея непрыемная, але папраўная: дакумент аднавіць магчыма. Але ж як цяжка прызнацца ва ўласнай неабачлівасці. Каб неяк абяліць сябе ў людскіх вачах, фантазёрка прыдумала дэтэктыўную гісторыю, як яе абкралі на вакзале ў Маладзечне, дзе разам з пашпартам забралі яшчэ і грошы. З адпаведнай заявай яна звярнулася ў міліцыю. Як і патрэбна, праваахоўнікі па факце крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу.

Жанчына спадзявалася, што добра заблытала сляды і да праўды ніхто не дакапаецца. Аднак яна пралічылася: трапіўся вельмі дапытлівы следчы, які дакладна ўнік у справу. “Пацярпелая” пачала блытацца ў паказаннях, а потым і наогул прызналася: ні ў якім Маладзечне ў той дзень не была і ахвярай невядомага злодзея не станавілася.

У выніку фантазіі дарослага чалавека некалькі супрацоўнікаў міліцыі марнавалі рабочы час, дзяржаўныя грошы, ламалі галовы, як злавіць зламысніка і дапамагчы “пацярпелай”. Відаць, не кожнаму ў дзяцінстве ўнушылі, што гаварыць трэба толькі праўду… Часам прарэхі выхавання выплываюць і нават прыводзяць на лаву падсудных.

Алена ЗБІРЭНКА,

Юлія СЕЛЯТЫЦКАЯ, старшы следчы Валожынскага РАСК     

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars