Даследаванні аб сутнасці народнага календара

Культура

У 1864 годзе ў Пецярбургу выйшаў том «Мінская губерня», дзе змешчаны разнастайныя матэрыялы, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба расійскай арміі. Вялікае значэнне маюць даследаванні былога свяшчэнніка Валожынскага прыхода І. Бермана аб сутнасці народнага календара, народнай метэаралогіі «Парадак народнага вылічэння часу і святочныя звычаі ў Паўночна-Заходняй Русі» (1869 год), «Назіранні нашага паўночна-заходняга селяніна адносна надвор’я і ўраджаю» (1870 год), «Каляндар па народных паданнях у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» (1873 год). За артыкул «Народны дзённік жыхароў Ашмянскага павета Віленскай губерні» ў 1867 годзе ён удастоены бронзавага медаля Рускага геаграфічнага таварыства.



Добавить комментарий