Цікава жыць, сябраваць, любіць

Нядаўна ў гімназіі № 1 г. Валожына адбылася ўрачыстая падзея – у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ўступілі 32 вучні чацвёртых класаў.

БРПА займаецца дзейнасцю, якая накіравана на грамадска-патрыятычнае выхаванне. Піянеры актыўна задзейнічаны ў жыцці школы, у спартыўных мерапрыемствах. Хлопчыкі і дзяўчынкі ладзяць канцэрты і віншавальныя праграмы да значных свят: Дня настаўніка, Дня маці, Новага года, Дня абаронцы Айчыны, 8 Сакавіка. Заўсёды прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні піянерскіх збораў да Дня нараджэння БРПА, Дня піянерскай дружбы, Дня юнага героя-антыфашыста, Дня воіна-інтэрнацыяналіста, Дня Перамогі.

Праводзяць цімураўскія і патрыятычныя акцыі – «Падарунак ветэрану», «Абеліск», «Дом без адзіноты», «Ветэраны жывуць побач», «Цуды на Каляды», экалагічныя акцыі – «Кармушка», «Чысты двор».

Піянерскую дружыну гімназіі аб’ядноўвае імкненне зрабіць жыццё лепшым, дабрэйшым, справядлівейшым, людзей – больш шчаслівымі. Яны стараюцца навучыцца чуць і разумець адзін аднаго і дзейнічаць разам. Вучні клапоцяцца аб родным краі – берагуць прыроду, цікавяцца культурай.  Дэвіз дружыны – «Нам цікава жыць, сябраваць, любіць, дабро тварыць». Іх справе дапамагаюць гульні і песні, сюрпрызы і таямніцы, сакрэты і выдумкі, мары і фантазіі. Піянеры імкнуцца вырашаць усе пытанні разам. Дружына клапоціцца аб дзецях, жывёлах, пра тых, хто стары і адзінокі, пра сваіх родных і блізкіх, адзін аб адным і аб тых, хто ў бядзе.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars