Вылучэнне кандыдатаў

vibor2-copy

    У краіне 10 снежня пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28 склікання, выбары якіх адбудуцца 18 лютага 2018 года. Як паведамілі ў раённай выбарчай камісіі, напачатку тыдня зарэгістраваны 127 ініцыятыўных груп грамадзян па збіранні подпісаў у падтрымку асоб, што прапаноўваюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.

Як вядома, выбары будуць праходзіць па трох ступенях: у абласны, раённы і сельскія Саветы дэпутатаў. У нашым раёне ў выбарах прымуць удзел 27980 выбаршчыкаў. Створаны і працуюць 10 камісій па выбарах: акруговая, раённая, пасялковая і 7 сельскіх.

Прынята рашэнне аб утварэнні выбарчых акруг. Утворана Валожынская выбарчая акруга № 10 па выбарах у Мінскі абласны Савет дэпутатаў, куды ўвайшлі г. Валожын, Вішнеўскі, Валожынскі, Гародзькаўскі, Дорскі і Пяршайскі сельсаветы з колькасцю 18237 выбаршчыкаў. Ракаўскі сельскі Савет з колькасцю 4124 выбаршчыкі аднесены да Заслаўскай выбарчай акругі Мінскага раёна. Гарпасёлак Івянец і Івянецкі сельсавет з агульнай колькасцю 5619 выбаршчыкаў увайшлі ў Шашкаўскую выбарчую акругу Стаўбцоўскага раёна.

Утвораны 28 выбарчых акруг па выбарах у Валожынскі раённы Савет дэпутатаў з сярэдняй колькасцю 999 выбаршчыкаў на акругу. Па выбарах у Івянецкі пасялковы Савет дэпутатаў увайшлі 14 выбарчых акруг з сярэдняй колькасцю 228 выбаршчыкаў на акругу, па выбарах у сельскія Саветы дэпутатаў – 83 выбарчыя акругі з 190 выбаршчыкамі на акругу.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars