Яе работа – яе лёс

Яе-работа----яе-лёс

Вольга Паўлаўна РАТОМСКАЯ ніколі не мела дачынення да вытворчасці фільмаў, аднак уклад гэтай сціплай жанчыны ў папулярызацыю кіно, у тым ліку беларускага, цяжка пераацаніць.

У 1979 годзе яна стала дырэктарам кінатэатра «Юнацтва». Пасада была адказнай, але менавіта яна дазволіла Вользе Паўлаўне рэалізаваць свой творчы патэнцыял і арганізатарскія здольнасці. Разам з калектывам і жыхарамі горада – прыхільнікамі кінамастацтва – перажыла многае… Памяць захоўвае і перапоўненыя залы, калі кіно займала лідзіруючую пазіцыю сярод любімых народам форм баўлення вольнага часу. Давялося перажыць і гады заняпаду – здаралася, работнікі кінатэатра працавалі і для адзінага гледача…

Яе радуюць поспехі тых, хто сёння нясе народу лепшыя дасягненні сусветнай кінаіндустрыі. Час ад часу наведвае родныя сцены, каб пазнаёміцца з прэм’ернымі карцінамі. Ганарыцца, што мела асабістае знаёмства з вядомымі беларускімі дзеячамі кіно – Ігарам Дабралюбавым, Аляксандрам Яфрэмавым, Святланай Зелянковай, Анатолем Катом і многімі іншымі. В. П. Ратомская ўпэўнена: дамашні прагляд з дапамогай Інтэрнэту ніколі не заменіць паход у кінатэатр, дзе якасць праекцыі на экране, адмысловы гук і сама аўра глядзельнай залы (асабліва калі яна запоўнена) ствараюць узнёслы настрой і дораць адчуванне сапраўднай прыгоды, якую перажываеш разам з любімымі героямі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars