Прадчуванне свята мацнее з кожным днём…

Официально

У чароўны пераднавагодні і калядны час нават дарослыя людзі пачынаюць трошкі верыць у цуды. А каб падтрымаць у сабе гэты настрой, мы стараемся як мага прыгажэй прыбраць свае падворкі, дамы, працоўныя месцы.

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць конкурсы паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі на лепшае афармленне тэрыторый да зімовых свят.

А каб пераканацца, што перамогу і сапраўды заваявалі самыя крэатыўныя, раённая газета пастараецца рабіць фотарэпартажы пра ўбранства грамадскіх аб’ектаў. Сёння галоўныя ёлкі будуць устаноўлены на плошчы Свабоды, каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу, у жылым мікрараёне па вуліцы Савецкай. Ва ўсю лунае перадсвяточны дух у магазінах, дзе на паліцах красуюцца падарачныя наборы цукерак, тавары навагодняй атрыбутыкі. І з кожным днём наш горад усё больш акунаецца ў казачную атмасферу.

Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” у рэйтынгу на лепшае афармленне тэрыторыі ўжо ў лідарах, бо яны першымі паклапаціліся пра навагоднюю ілюмінацыю. Асабліва прывабнай выглядае тэрыторыя прадпрыемства ў начны час, калі на цёмным фоне загараюцца рознакаляровыя гірлянды. Каля прахадной “выраслі” ледзяныя дрэўцы, якія зіхацяць блакітнымі, ружовымі, серабрыстымі агеньчыкамі.

Алена ЗБІРЭНКА
Фота Сяргея БОБРЫКА

Прадчуванне-свята-мацнее-з-кожным-днём...1

Прадчуванне-свята-мацнее-з-кожным-днём...2



Добавить комментарий