Рухаюцца ўперад

Общество

     Надыходзячы год калектыў ААТ “Мінаблаўтатранс” філіяла “Аўтамабільны парк № 14” сустрэне з лепшым настроем, чым гэта было летась: многія эканамічныя паказчыкі ўстойліва трымаюць станоўчую дынаміку.

Найбольшых поспехаў дабіліся вадзіцелі ўчастка грузаперавозак (начальнік К. І. Рэут). За дзесяць месяцаў імі выканана работ на 140,1 працэнта да плана, ці на 79,2 тысячы рублёў. Такая эфектыўнасць дазволіла прадпрыемству знізіць стратнасць у два разы. Ужо можна смела сцвярджаць, што з гадавым планавым заданнем аўтамабілісты справяцца. Трохі псуюць агульную карціну паказчыкі ўчастка пасажырскіх перавозак. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з прыватнымі “маршруткамі”, аўтобусныя рэйсы аўтапарка адстаюць у рэнтабельнасці.

Тым не менш, кіраўніцтва арганізацыі не траціць аптымізму і шукае разнастайныя шляхі, каб выйсці на прыбытковасць, забяспечыць рост заработнай платы сваіх работнікаў.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий