Распачалі вучобу

9a56032195dcf56bc052e5cc3ed71a9f_L

Ва Узброеных Сілах, як і ў адукацыі, ёсць паняцце навучальнага года. Вось толькі ў адрозненне ад школ, каледжаў, універсітэтаў пачынаецца ён не ў верасні. Салдаты тэрміновай службы садзяцца за “парты” снежаньскімі днямі.

Нядаўна ўрачыстым мітынгам распачата вучоба для дывізіёна воінскай часці 30151, што дыслацыруецца бліз вёскі Кіявец. Камандзір дывізіёна маёр Аляксандр Валер’евіч Гацура і камандзір стартавага ўзвода старшы лейтэнант Аляксандр Мікалаевіч Чачура падвялі вынікі года, акрэслілі задачы на бліжэйшую будучыню, азнаёмілі ваеннаслужачых падраздзялення з планам асноўных мерапрыемстваў.

Урачыстасць уключала моманты, якія даўно сталі традыцыйнымі.  Адбыліся заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы і па асновах бяспекі ваеннай службы. Скончыўся дзень агульнай паверкай асабовага саставу. У хуткім часе да салдат, што маюць пэўны вопыт службы, далучыцца маладое папаўненне – юнакі, якія прызваліся мінулай восенню і зараз праходзяць курс маладога байца. Наперадзе ў іх сур’ёзная работа па страявой, тактычнай, спецыяльнай, агнявой падрыхтоўцы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars