Атрымалі незабыўныя ўражанні

Нядаўна навучэнцам сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя выпала магчымасць пабываць на спектаклі ў Новым драматычным тэатры ў Мінску.

Паездка была заахвочвальнай для тых хлопцаў і дзяўчат, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці ліцэя. Яны паглядзелі звычайную гісторыю “Як я стаў…” Яраславы Пуліновіч. У аснове сюжэта – вострая тэма здрады, што ўчыняе ў сваім жыцці амаль кожны чалавек, праследуючы пры гэтым розныя мэты.

Галоўны герой – Саша – ідзе на такі крок дзеля нераздзеленага кахання. Ён плануе потым усё выправіць, але абставіны мяняюцца: нехта памірае, нехта знікае. А жыццё працягваецца… Аб тым, што адбываецца ў душы чалавека, які подла сыграў на пачуццях іншых, гледачам прапаноўвае задумацца рэжысёр Сяргей Кулікоўскі.

Спектакль вельмі ўразіў юных тэатралаў, раўнадушным не застаўся ніхто. Усю дарогу, пакуль вярталіся ў Валожын, маладыя людзі абмяркоўвалі ўбачанае, дзяліліся сваімі думкамі і дзякавалі за цікавую паездку педагогам, што іх суправаджалі.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars