З нараджэннем хрыстовым

Общество

    Шаноўныя жыхары Валожыншчыны!

Скрозь тысячагоддзі Каляды яднаюць у сабе веліч святла, любові, надзеі, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл. Нараджэнне Хрыстова ўваходзіць у кожны дом і заахвочвае людзей да высакародных учынкаў, клопату аб блізкіх, а беражлівае захаванне старажытных традыцый працягвае і ўмацоўвае нябачную сувязь пакаленняў.

Шчыра віншую ўсіх і жадаю, каб цяпло святой Каляднай ночы напоўніла дабром і міласэрнасцю сэрцы, прынесла згоду і ўзаемаразуменне ў кожную сям’ю. Няхай узнёслыя пачуцці не пакідаюць у паўсядзённасці, а цяпло свята ўвесь год сагравае вашых родных і блізкіх.

Здароўя, дабрабыту, шчасця і спаўнення жаданняў.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

 

    Сардэчна віншуем прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання Валожыншчыны з радасным і поўным духоўнага зместу святам – Нараджэннем Хрыстовым!

Каляды нясуць з сабой цеплыню і спакой, натхняюць нас на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне блізкім. У гэтыя радасныя дні жадаем, каб вашы сэрцы адкрыліся для шчодрасці і міласэрнасці, спакою і цеплыні, гармоніі і паразумення, усяго таго, што неабходна для шчасця.

Няхай Нараджэнне Хрыстова падорыць вам цудоўны настрой, цяпло сустрэч, добрыя змены ў асабістым жыцці і ў лёсе нашай Радзімы!

 

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

 

 

    Усіх, хто святкуе Нараджэнне Хрыстова 25 снежня, шчыра віншуем з гэтым светлым святам!

Каляды азараюць жыццё нязгасным святлом веры, надзеі і любові, раскрываюць душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці.

Няхай гэтыя ўрачыстыя дні стануць для вас сімвалам шчасця і дабрабыту, падораць цяпло, радасць зносін, мір і згоду.

Ад усёй душы жадаем усім вам здароўя, узаемаразумення, поспехаў у пачынаннях і добрых справах.

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *