За тактоўныя паводзіны на дарогах

Закон и порядок

Рэалізацыя Праграмы “Мінус 100” дазволіла дабіцца эфектыўнага зніжэння аварыйнасці на дарогах рэспублікі. Колькасць загінуўшых у ДТЗ штогод  зніжаецца, летась, напрыклад, іх было на 572 выпадкі менш, чым у 2006-ым.

Падвёўшы вынікі Праграмы “Мінус 100”, супрацоўнікі ДАІ акрэслілі праблемныя сітуацыі, якія найчасцей прыводзяць да трагедый. Асноўная сярод іх – канфлікт удзельнікаў дарожнага руху (вадзіцель – пешаход). У выніку такіх сутычак адбываюцца масавыя праезды пешаходнага пераходу, узаемная агрэсія, парушэнне правілаў прыпынку транспартных сродкаў і г. д.

Такім чынам, Праграма ў нейкім сэнсе сябе вычарпала і патрабуе перагляду з мэтай выхаду на новы ўзровень узаемаразумення, распрацоўкі канцэптуальна новых, дзейсных формаў і метадаў у арганізацыі прафілактычнай работы.

Зараз распрацавана і пачала дзейнічаць новая Праграма, якая атрымала назву “Узаемаразуменне”. Яна накіравана на максімальную абарону ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і добразычлівыя адносіны паміж імі. Распрацоўшчыкі праграмы спадзяюцца, што выхаваныя паводзіны будуць найлепшым стымулам вывучаць і прытрымлівацца ПДР, а таксама больш уважліва і дысцыплінавана адносіцца да работы супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.

Алена ЗБІРЭНКА.

Сяргей ГАРДЫНЕЦ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.



Добавить комментарий