Адстаялі званне лепшых

Нядаўна ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, дзе ўшаноўвалі лепшыя маладзёжныя экіпажы і маладых вадзіцеляў, якія паказалі высокія вынікі ва ўборачнай кампаніі 2017 года.

Перадавікоў жніва чакала шырокая праграма. Спачатку — наведванне Мінскага завода колавых цягачоў, знаёмства з вытворчасцю і тэхнікай. Экскурсія выдалася насычанай і карыснай, бо атрыманая інфармацыя спатрэбіцца ў прафесійнай дзейнасці. Яшчэ адны ўдзельнікі мерапрыемства — кіраўнікі раённых арганізацый прафсаюза АПК і тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ» — паглядзелі экспазіцыю ў Нацыянальным гістарычным музеі.

У другой палове дня адбыўся абласны турнір па боўлінгу сярод маладзёжных лідараў уборачнай па выніках акцыі «Маладая Міншчына — за ўраджай!». Такое завяршэнне сезона стала добрай традыцыяй і праводзіцца шосты год запар. Падчас мерапрыемства прайшла цырымонія ўзнагароджання дыпломамі і ўручэнне грашовых прэмій. Лепшымі работнікамі Валожынскага раёна сталі механік ААТ «Лоск» Уладзіслаў Ярота, механізатар ААТ «Агра-Дубінское» Аляксей Барэйка і Аляксандр Макарэвіч  —  вадзіцель КСУП «Падбярэззе».

Заліковая гульня ў боўлінг прайшла ў сяброўскай атмасферы, прадстаўнікі гаспадарак з усёй вобласці знаёміліся з калегамі, размаўлялі, абменьваліся вопытам. Але на дарожцы ігракам трэба было паказаць спрыт, трапнасць, праявіць свае спартыўныя здольнасці, уменне быць камандай. І тут хлопцы з нашага раёна адстаялі права быць у кагорце лепшых — каманда заняла другое месца.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Адстаялі-званне-лепшых-1

Адстаялі-званне-лепшых-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars