
У Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі прайшоў прававы турнір.
Дзве каманды навучэнцаў – «Разумнікі і разумніцы» і «Эрудыты» – спрачаліся ведамі. Астатнія вучні назіралі за дзеяннем, дапамагалі ўдзельнікам адказваць на пытанні. Суддзямі выступалі бібліятэкар установы Данута Аляксандрава, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Жытарук, старшыня метадычнай камісіі куратараў і майстроў вытворчага навучання Вольга Незабудка, участковы інспектар ІСН Валожынскага РАУС старэйшы лейтэнант міліцыі Наталля Мікалаеўская, в. а. першага сакратара РК БРСМ Юлія Лагуціна. З невялікай перавагай перамагла каманда «Разумнікі і разумніцы».
Мэта мерапрыемства – ацаніць веды, нагадаць удзельнікам і гледачам пра іх грамадзянскія правы і абавязкі, фарміраваць прававую культуру і граматнасць.
Настасся ЛЯВІНСКАЯ,
фота аўтара