У Новым годзе – шчасця і дабра!

Общество

Паважаныя жыхары Валожыншчыны, дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з надыходзячым Новым годам! Гэта выдатнае, добрае сямейнае свята, любімае і дарослымі, і дзецьмі. Менавіта ў Новы год загадваецца рэкордная колькасць жаданняў і дорыцца шмат падарункаў. У кожнага з нас яшчэ больш абуджаецца тое галоўнае, што робіць людзей шчаслівымі: жаданне тварыць дабро, дарыць радасць дзецям і адзін аднаму.

Надыходзячы год абяцае быць насычаным, прымусіць кожнага з нас прымаць важныя рашэнні. Але я ўпэўнены, што вера ў свае сілы, прафесіяналізм і працаздольнасць дапамогуць ажыццявіць усе планы, дабіцца высокіх вынікаў ва ўсіх сферах.

Шчыра жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і дастатку. Няхай 2018 год стане годам росквіту, новых здзяйсненняў і перамог, прынясе ўсім нам і нашым блізкім шчасце, радасць і поспех!

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

 

 

    Дарагія жыхары горада і раёна!

За плячамі застаўся яшчэ адзін год, які падарыў нам нямала выдатных хвілін, узбагаціў новым вопытам і ўражаннямі. Дасягненні дапамаглі набыць упэўненасць у сваіх сілах, няўдачы навучылі не апускаць рукі! І па-ранейшаму мы былі адной камандай, што дазволіла нам рэалізаваць пастаўленыя задачы і дасягнуць поспехаў у агульнай справе!

Няхай надыходзячы год будзе для ўсіх удалым і плённым, напоўненым яркімі падзеямі і добрымі справамі. Шчыра жадаем вам дабрабыту і стабільнасці, невычэрпнай энергіі, спаўнення самых запаветных мар. Моцнага здароўя вам і вашым калегам, шчасця!

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 6 склікання,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання

 

 

 

    Шаноўныя валожынцы!

Дазвольце цёпла і сардэчна павіншаваць вас з надыходзячым 2018 годам!

У яго мы ўступаем з новымі планамі і надзеямі, з упэўненасцю ў сваіх сілах, жаданнем зрабіць гэты свет лепшым і прыўнесці ў яго дабро, любоў і згоду.

Новы год дае выдатную магчымасць адпачыць і прысвяціць каштоўны час сваім родным і блізкім. І няхай цяпло хатняга ачага, разуменне і цяпло сэрцаў дарагіх нам людзей дапамогуць зрабіць навакольны свет дабрэйшым і лепшым.

Няхай Новы год прынясе вам шчасце, падорыць энергію, аптымізм, добры настрой, няхай увойдзе ў вашы дамы, прыносячы з сабой святло, дабрабыт!

Са святам вас, землякі!

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *