У госці са шчырай душой

У-госці-са-шчырай-душой-1

Новы год – час для добрых спраў. Насычанымі выдаліся перадсвяточныя дні для выхаванцаў і педагагічнага калектыву Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната. У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” сюды завіталі высокія госці.

Спачатку сустракалі міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Аляксандравіча Вашчанку, які павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак і ўручыў кожнаму з іх падарунак. У мерапрыемстве прыняла ўдзел начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала. Яна перадала ўстанове, што ўзначальвала нядаўна, грашовы сертыфікат. Пасля курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны наладзілі святочную дыскатэку.

Літаральна на другі дзень для ўдзелу ў навагоднім ранішніку прыбылі начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Алег Вячаслававіч Царук і начальнік Валожынскага аддзела Дзяніс Вайцехавіч Пачыкоўскі. Разам з дзецьмі шаноўныя дабрачыннікі радаваліся сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, з казачнымі персанажамі вадзілі карагоды вакол ёлкі. Прадстаўленне, падрыхтаванае настаўнікамі і выхавацелямі, перамяжалася канцэртнымі нумарамі. Падчас выступлення юныя артысты адчувалі сябе сапраўднымі зоркамі. Арганізатары пастараліся на славу – усе выхаванцы былі ўбраны ў карнавальныя касцюмы, большасць з якіх змайстравалі самі педагогі. На гэты раз таксама адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы падарункаў. Сюрпрызным момантам стаў выхад сімвала года – сапраўднага сабакі. Дзеці з задавальненнем фатаграфаваліся з чатырохногім ахоўнікам.

Як адзначыў дырэктар школы Павел Леанідавіч Хількевіч, супрацоўнікі МНС і Дэпартамента аховы шмат гадоў сябруюць са школай. Сур’ёзнымі людзьмі ў форме аказана дапамога ў рамонце будынка, абсталяванні вучэбных кабінетаў, спартыўнай залы і камп’ютарнага класа. Зноў значна папоўніўся тэхнічны арсенал установы. Два каляровыя прынтары, пыласос і трымер для скошвання травы – вось так расшчодрыўся на гэты раз Дзед Мароз ад шэфаў.

 

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

У-госці-са-шчырай-душой-1

У-госці-са-шчырай-душой-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars