Падвойнае шчасце

Общество

Нараджэнне дзіцяці – вялікая радасць, а калі на свет з’яўляюцца адразу двое немаўлят – радасць удвая большая. Сёлета ў нашым раёне шчаслівымі бацькамі двайнят сталі тры маладыя сям’і.

У Васілія Іванавіча і Дар’і Уладзіміраўны ЯЎЛАШ з вёскі Мінці 12 чэрвеня нарадзіліся два першынцы: Ягор і Улад. У Аляксея Іванавіча і Дар’і Уладзіміраўны БАНДАРОВІЧАЎ з Валожына 17 красавіка з’явіліся на свет дзве дзяўчынкі – Карына і Каміла: сям’я адразу стала шматдзетнай, бо ў ёй падрастае 5-гадовая Дамініка. Да кагорты шматдзетных далучылася і сям’я Аляксея Аляксеевіча і Таццяны Леанідаўны СУХАДОЛЬЦАЎ з Валожына: да двух прадаўжальнікаў роду Вадзіма і Мішы 18 кастрычніка прыбавіліся брацік Арсеній і сястрычка Аліса.

Па даных аддзела ЗАГС райвыканкама, двайняты ў раёне нараджаюцца штогод. Самым “ураджайным” стаў 2014-ы, калі былі зарэгістраваны 7 двайнят. Рэкардсменам у гэтым кірунку сталі сямейныя пары Ракаўскага сельсавета.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий