Карагод агеньчыкаў святочных…

Карагод-агеньчыкаў-святочных...1

Галоўная ёлка раёна, размешчаная на плошчы Свабоды Валожына, вабіць прыгажосцю ўбранства.

Карагод-агеньчыкаў-святочных...2

Позіркі пацыентаў і прахожых прыцягвае хараством тэрыторыя цэнтральнай раённай бальніцы.

Карагод-агеньчыкаў-святочных...3

Для нованароджаных таксама запаліліся агеньчыкі іх першай, самай галоўнай, ёлкі.

Карагод-агеньчыкаў-святочных...4

Шматлікія наведвальнікі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы далучаюцца да пераднавагодняй эйфарыі. Аб гэтым загадзя паклапацілася адміністрацыя сумесна з жыллёва-камунальнай гаспадаркай.

Карагод-агеньчыкаў-святочных...5

Прыгожы сімвал Навагодніх і Калядных свят размясціўся і ля гасцініцы «Карона» райцэнтра. Устаноўкай і ўбраннем ёлкі, як, дарэчы, і многіх іншых сацыяльных аб’ектаў горада, займалася РУП «Валожынскі жылкамунгас».

Карагод-агеньчыкаў-святочных...6

Традыцыйна ярка і каларытна выглядае святочная ілюмінацыя на тэрыторыі Валожынскага лясніцтва.

Карагод-агеньчыкаў-святочных...7

Упрыгожваюць выгляд плошчы Свабоды і каляровыя дэкарацыі раённага Цэнтра культуры.

Карагод-агеньчыкаў-святочных...8

Цёплымі пачуццямі дзяцінства поўнілася душа, калі глядзелі, як галоўная ёлка Валожыншчыны патанае ў карагодзе сняжынак…

Карагод-агеньчыкаў-святочных...9

У прасторным фае новага спартыўнага комплексу таксама хапіла месца для казкі…

Фото Сяргея БОБРЫКА і Віталя МЫШЛЁНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars