Путёвки получили за талант и активность

Общество

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” ў 2010 годзе пабывалі 22 вучні Ракаўскай сярэдняй школы.

У школе шмат апантаных мастацтвам, рознымі цікавымі і неардынарнымі ідэямі вучняў. А дзіцячы фальклорны гурт “Вянок” вядомы далёка за межамі раёна, ён некалькі гадоў носіць званне ўзорнага. Можна сказаць, “Вянок” у поўным саставе прайшоў аздараўленне ў “Зубраняці” – 15 членаў былі ўзнагароджаны пуцёўкамі.

Не першы раз ехалі ў прыгожыя нарачанскія мясціны дзевяцікласніцы Кацярына Забела і Анастасія Лапа, абедзве – гонар школы. Кацярына – усебакова развітая асоба. Яна нязменна ўдзельнічае ў раённых навукова-практычных канферэнцыях, прадметных алімпіядах, творчых конкурсах, паказвае добрыя вынікі. Апошняе дасягненне дзяўчыны – дыплом III ступені Рэспубліканскага конкурсу фотаработ “Квітней, Беларусь!”. Шмат асабістых здабыткаў і на рахунку яе равесніцы А. Лапы. Гэту дзевяцікласніцу з сельскай школы запрашаюць на змены, куды з’язджаюцца вучні з высокім інтэлектуальным патэнцыялам.

Наталля ШТЭЙНЕР.



Добавить комментарий