Нядзельная школа

Шмат гадоў пры храме Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены ў Валожыне працуе Нядзельная школа. Ганна Іванаўна Косік выкладае Святое пісанне Старога і Новага запаветаў, праваслаўную культуру і этыку, такім чынам закладваючы асновы веры ў душы сваіх маленькіх выхаванцаў. Вельмі важна, што тут не проста набываюць пэўныя веды, але ў дзяцей ёсць магчымасць знайсці новых сяброў і атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць.

    Напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова ў Нядзельнай школе ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка да ўдзелу ў фестывалі праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка”. Кожны год выступоўцы са сваімі пастаноўкамі наведваюць таксама дзіцячыя сады і школы раёна.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars